4 верасня вучні 6″Б» класа пад кіраўніцтвам Крысянковай Наталлі Леанідаўны падрыхтавалі і правялі інфармацыйную гадзіну, прысвечаную XXXll Дню беларускага пісьменства. Яны расказалі, што сёлета чарговай сталіцай свята стане Ліда — старажытны горад на Гродзеншчыне. Штогод блізка адзін да аднаго Дзень ведаў і Дзень беларускага пісьменства (у першыя выхадныя верасня).
Вучні падрыхтавалі паведамленні пра гісторыю свята і яго канцэпцыю, якая прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з асветніцтвам і культурай беларускага народа, длюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі. Таму відавочна, што і асветніцтва, і традыцыі школьніцтва з пісьменствам у жыцці паяднаныя. Бо гэта ж аксіёма: кніга — крыніцы ведаў.
Дзеці падчас мерапрыемства чыталі на памяць свае любімыя вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Гэта быў працяг нашай школьнай акцыі «Чытаем па-беларуску».