20 сакавіка ў 8 «Б» класе пад кіраўніцтвам Караткевіч Алены Генадзьеўны адбылося мерапрыемства, прысвечанае развіццю беларускіх зямель у 16 стагоддзі. Асаблівая ўвага была накіравана на станаўленне кнігадрукавання і развіццё новалацінскай паэзіі.
Навучэнцы паўтарылі і пашырылі свае веды па культуры Беларусі гэтага перыяду, больш глыбока пазнаёміліся з дзейнасцю Францыска Скарыны, Сымона Буднага і Мікалая Гусоўскага.
Вынікам мерапрыемства стала стала не толькі паглыбленне ведаў, але і значны акцэнт на патрыятычнай накіраванасці дзейнасці першадрукароў і паэтаў, што выразілі любоў да Айчыны ў сваёй творчасці.
Мар 21