У мэтах папулярызацыі беларускай мовы 3 красавіка ў 8 «А» класе адбылося мерапрыемства «Традыцыі беларускага народа» пад кіраўніцтвам Старавойтавай Наталлі Міхайлаўны.
Беларусь багатая сваімі абрадамі і рытуаламі. На жаль, не ўсе традыцыі нашых продкаў дайшлі да сённяшніх дзён. Таму вельмі важна іх захаваць і перадаць нашчадкам. Некаторыя з іх заслугоўваюць пільнай увагі маюць патрэбу ў ахове як гістарычныя і культурныя каштоўнасці. А ёсць настолькі ўнікальныя абрады, што іх ўнеслі ў спісы нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вучні 8 «А» класа падрыхтавалі матэрыял і паведамілі пра такія рэдкія абрады як «Юр’еў карагод», «Ваджэнне і пахаванне Стралы», Тры каралі», «Жаніцьба Цярэшкі», «Калядныя цары», а таксама не забылі пра традыцыйныя беларускія святы для ўсёй сям’і.
Апр 04