Завочнае падарожжа па Беларусі

10 красавіка для вучняў 11 «А» класа было праведзена завочнае падарожжа «Мая Беларусь» класным кiраўнiком Хаiт Аленай Юр’еўнай з мэтай развіцця цікавасці да новых ведаў пра Беларусь, выхавання патрыятызму, грамадскіх пачуццяў вучняў на аснове вывучэння гісторыі і культуры роднага краю і прыроды.

Вучнi адправiлiся ў вандраванне па беларускай зямлi, каб пашырыць уяўленне аб роднай краiне, адгадвалi рэбусы i загадкi, складалі са слоў прыказкі, адказвалi на пытаннi вiктарыны.

Да ўвагі навучэнцаў быў прапанаваны прагляд відэароліка «Мая Беларусь».

У канцы мерапрыемства дзеці падрыхтавалi плакат «Беларусь – мой дом».