“Гучы, наша родная мова!”

Пад такім дэвізам прайшоў дзень беларускай мовы ў пачатковых класах. Мова – гэта душа народа, спосаб жыцця. Пакуль жыве беларуская мова, то жыве і нацыя, жыве Беларусь.

Не цурайся роднай мовы,
Што з калыскі навучыла маці.
Як для дрэва корань, так і слова
Сілу, годнасць не дае нам страціць.

А гэтыя словы сталі зваротным заклікам да ўсіх удзельнікаў літаратурна-забаўляльнай праграмы “Свята кветак”. Вучні паказалі добрыя веды па вуснай народнай творчасці: на памяць чыталі вершы, спявалі песні. Актыўныя ўдзельнікі атрымалі дыпломы.







Т. А. Багданава, класны кіраўнік 4 “Б” класа