10 лістапада 2016 года для вучняў 1 “А” і 1 “Д” класаў адбылося мерапрыемства “Конкурс загадак “Падарункі восені””. Было арганізавана спаборніцтва 2 каманд. Вучням прапанаваліся загадкі-пытанні, загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні на восеньскую тэматыку. Малюнкі слоў-адгадак дзеці размяшчалі ў слупкі тэматычнай групы: “Садавіна” або “Агародніна”. Пад кіраўніцтвам настаўніка была разгадана крыжаванка. У канцы мерапрыемства была арганізавана выстава размалёвак па тэме.









Кавалёва І.У., класны кіраўнік 1 “А” класа
Вазміцель В. Л., класны кіраўнік 1 “Д” класа