Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі, марыць. І вельмі дрэнна калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе. Родная мова шмат не патрабуе. Хоць адзін дзень або некалькі хвілін паразмаўляйце на ёй, адчуйце асалоду ад родных слоў…
У жыцці кожнага народа родная мова займае галоўнае месца. Нацыянальная мова – гэта яўчэ і сродак культуры. Любоўю да роднай мовы, да роднага кута працяты творы беларускіх пісьменнікаў. У гэтым годзе адзначаюцца юбілеі з дня нараджэння Івана Шамякіна, Івана Мележа, Янкі Лучыны, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Максіма Багдановіча, Ніла Гілевіча, Кандраты Крапівы.
На працягу тыдня ў школьнай бібліятэцы дзейнічала выстава “Мова жывая і непаўторная”. На выставе прадстаўлены энцыклапедычныя і літаратурныя выданні, паэтычныя зборнікі беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
Год народнага адзінства распачаўся святкаваннем юбілейных дат — 100-годдзя з часу нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа.
Да юбілейных дат славутых творцаў у бібліятэцы арганізавана кніжная выстава “Творцы праўдзівага жыцця”.
Матэрыялы выставы знаёмяць з жыццёмі творчасцю выдатных беларускіх пісьменнікаў, чыя творчая і грамадская дзейнасць — прыклад самаадданага служэння роднай літаратуры, беларускай культуры і свайму народу.
Для малодшых вучняў у бібліятэцы дзейнічала кніжная выстава “Чытаем дзецям кнігі па-беларуску”. Дзеці падарожнічалаі “Па старонках роднай мовы” з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа.
Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўсім удзельнікам яшчэ бліжэй пазнаёміцца з роднай мовай, з традыцыямі беларусаў, даведацца шмат цікавага і непаўторнага.
І.А. Ветрава, загадчык бібліятэкі
І.В. Кейзерава, бібліятэкар