Сёння ў нашым грамадстве існуе моўная праблема.
Аблічча кожнай нацыі вызначае нацыянальная культура: разнастайная мастацкая творчасць, народныя рамёствы, традыцыі і звычаі, а ў першую чаргу – мова. Таму першы абавязак кожнага з нас – дасканальна авалодаць роднай мовай – жыватворнай крыніцай нацыянальнай культуры.
Большая частка нашых грамадзян-беларусаў не выкарыстоўваюць родную мову ў паўсядзённым жыцці. Таму сітуацыя з беларускай мовай сёння складваецца дастаткова драматычна.
Вось чаму спачатку верасня і распачалася сумесная работа ў гэтым напрамку школ, бібліятэк і іншых адукацыйных устаноў, якая мае мэту абмеркаваць і вырашыць такія важныя задачы, як:
- скіраванне работы на стварэнне перспектыўных планаў па рабоце з нацыянальнай літаратурай;
- работа школьных бібліятэк па прапагандзе твораў сучасных беларускіх аўтараў для дзяцей школьнага ўзросту;
- актывізацыя работы бібліятэк у выкарыстанні інфармацыйных рэсурсаў.
Нельга не звярнуць увагу на праблему: поўную адсутнасць практыкі сямейнага чытання дзецям па-беларуску. Толькі бібліятэкі могуць прапанаваць юным чытачам каштоўную практыку каменціраванага чытання.
Бібліятэкары Ветрава І.А. і Кейзерава І. В. лічаць сваёй галоўнай задачай – прыцягваць увагу да чытання літаратуры на беларускай мове, прапаноўваць айчынныя кнігі, творы беларускіх аўтараў. Сёння мы праводзім папулярызацыю беларускай мовы, літаратуры і культуры яшчэ і тым, што праводзім розныя мерапрыемствы. Напрыклад, кніжныя выставы “Беларускія пісьменнікі-юбіляры 2016”, “Дала мне маці гэту мову”, сумесна з настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Крысянковай Н.Л. і вучнямі 9 “А” класа пазнавальная бяседа “Вобраз Еўфрасінні Полацкай у літаратуры і мастацтве”, гульня “Купалле ў паданнях, казках, песнях”, інфармацыйная гадзіна “Духоўная кніга – крыніца вялікай мудрасці”, да 85-годдзя з дня нараджэння Н. Гілевіча агляд ілюстраванай кніжнай выставы “Боль і сумленне Бацькаўшчыны”, гульня–падарожжа “Беларускі фальклор”.






І. В. Кейзерава, бібліятэкар