Рамантык беларускай гісторыі

Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага прагматычнага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Ён стаў першым беларускім пісьменнікам, які стаў пісаць у жанры гістарычнага дэтэктыву.

26 лістапада наша краіна  адзначае 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці. Уладзімір Караткевіч – гэта чалавечая планета. Пра яго хочацца распавядаць нашым дзецям. З яго хочацца браць прыклад.

У шосты школьны дзень вучні 10-11 класаў наведалі бібліятэку і пазнаёмілісь з ілюстраванай кніжнай выставай «Рамантык беларускай гісторыі», прысвечанайУладзміру Караткевічу. Матэрыялы выставы знаёмяць з жыццём і багатай творчай спадчынай Уладзіміра Караткевіча. Прыхільнікі яго творчасці змогуць пазнаёміцца з класікай аўтара: “Каласы пад сярпом тваім,” “Дзікае паляванне караля Стаха” і іншымі празаічнымі творамі, а таксама паэтычнымі зборнікамі.

Выставу дапаўняюць цікавыя старонкі біяграфіі, водгукі сяброў і калег пісьменніка аб яго творчасці.

Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

І.А. Ветрава, загадчык бібліятэкі