З прыгажосцю ўсёй Беларусі
Параўнацца нічога не можа,
Бо яна – адзіная наша
Зямля родная, лепшая маці.
Кожны чацвер у Сярэдняй школе № 2 г.Магiлева праходзяць заняткі на роднай мове, на якіх настаўнікі далучаюць вучняў да беларускай мовы.
19 лiстапада 2020 года ў 3 «А» класе было праведзена мерапрыемства «Вандруем па Беларусi».
Дзецi падарожнiчалi па прадпрыемствах г. Магiлёва, адгадвалі загадкі на тэму «Жывёльны i раслiнны свет Беларусi», успаміналі прыказкі і прымаўкі пра Радзіму і родную мову, чыталi вершы пра прыгажосць беларускага краю.
Гэтае мерапрыемства падаравала дзецям добры настрой.
Святлана Уладзiмiраўна Рагоўская,
настаўнiца пачатковых класаў
Сярэдняй школы № 2 г.Магiлева