1. Аленка прачытала ў сшытку свайго брата вершаваныя радкі Н. Галіноўскай “Будзь уважлівы, пешаход”, якія той запісаў у школе. Але ў апошнім радку не хапала слоў. Як вы думаеце, якое словазлучэнне не дапісаў брат Аленкі:
Толькі там ісці павінен, Калі ты без дысцыпліны,
Дзе адзначаны пераход Значыць, …
А) паслухмяны грамадзянін. Б) добры пешаход.
В) дрэнны пешаход. Г) добры вучань.
Д) някемлівы юнак.
2. Колькі дзеючых асоб у народнай пацешцы:
У куце сядзіць мядзведзь, А каток пячэ аладкі,
Хустку вышывае, Маслам палівае.
А лісічка-невялічка Мышанятка жвава, гладка
Хатку прыбірае. Катку памагае.
А) 1. Б) 2. В) 3. Г) 4. Д) 5.
3. Вучань спазніўся на ўрок і хоча папрасіць прабачэння. Што яму трэба сказаць? Выберыце правільны выраз.
А) дзякаваць вам. Б) даруйце мне, калі ласка.
В) пашкадуйце мяне. Г) пазваніце бацькам.
Д) да пабачэння.
4. Вызначце, якія словы з прапанаваных запісаны няправільна:
1) бясхмар’е; 2) цымент; 3) беражаце; 4) смеяцеся; 5) ассістэнт; 6) двукосе;
А) 1,2,3,4. Б) 1,3,5. В) 2,3,4. Г) 2,5,6. Д) 5,6.
5. Аленцы патрэбна было ў заданні вызначыць род назоўнікаў: 1) плакса; 2) забіяка;
3) мурза; 4) задавака. На дапамогу прыйшлі яе сяброўкі. Юля сказала, што гэта назоўнікі мужчынскага роду, а Маша – ніякага роду, Іра – жаночага роду, Яніна – агульнага роду, Соня – род нельга вызначыць. Хто даў правільны адказ?
А) Юля. Б) Маша. В) Іра.
Г) Яніна. Д) Соня.
6. Знайдзіце ў пераблытаных літарах адгадку на загадку Васіля Жуковіча:
На ўсіх сцяблінках тонкіх Духмяныя, срабрыстыя,
Вісяць званочкі-гронкі, Нібы расінкі, чыстыя.
А) д,ш,а,н,л,ы. Б) а,н,і,а,б,р. В) я,в,ш,і,н. Г) і,р,ч,а,э,к,п. Д) е,і,к,п,с,а,р,л.
7. На народнае свята Купалле кажуць: “Сёння Купала, а заўтра…”. Закончыце народнае выслоўе.
А) зажынкі. Б) Пакровы. В) Дар’я.
Г) Ян. Д) Юр’я.
8. Дадзены словы: 1) спяванне; 2) імя; 3) акно; 4) духмянасць; 5) мора; 6) сваякі. Выберыце назоўнікі, якія маюць толькі два склады.
А) 1,3,5. Б) 1,4,6. В) 2,3,5. Г) 2,5,6. Д) 3,5,6.
9. Колькі слоў можна ўтварыць з гукаў [г], [ш], [д], [ч], [к]?
А) 0. Б) 1. В) 2. Г) 3. Д) 4.
10. Як вядома, у беларускай мове абавязкова трэба ставіць над літарай ё дзве кропкі, іначай не заўсёды можна зразумець сэнс слова ў сказе. У якіх словах з прапанаваных лексічнае значэнне зменіцца, калі не будзе кропак над літарай ё ? 1) лёд; 2) ёсць; 3) лёс; 4)ёлка; 5) мёд.
А) ва ўсіх словах. Б) ва ўсіх, акрамя 1. В) 1,3,5. Г) 2,3,4. Д) 2,5.
11. Вучні вырашылі ісці ў паход па дарозе, уздоўж якой быў насып. Адзін хлапчук сказаў: “А я ведаю, што гэты насып інакш называецца …”. Як называецца насып уздоўж дарогі? Выберыце правільны варыянт.
А) груд. Б) грот. В) грэбля. Г) кавальер. Д) кавалькада.
12. Васіль склаў і запісаў словазлучэнні: 1) будзённы дзень; 2) сцюдзённая пара; 3) пчаліны рой; 4) дзённы клопат. Якое словазлучэнне хлопчык запісаў няправільна?
А) усе запісаны правільна. Б) 1. В) 2. Г) 3. Д) 4.
13. У якіх словах на месцы пропуску напішаце мяккі знак: 1) дз..ве; 2) дз..веры; 3) абедз..ве; 4) ледз..ве;
5) дз..вюма; 6) дз..муць.
А) ва ўсіх словах. Б) 1,3,5. В) 3,6 Г) толькі 4. Д) 4,6.
14. У народзе часам гавораць: “Пачакайце, за квадранец прыйду”. Гэта значыць:
А) прыйду заўтра. Б) прыйду праз пятнаццаць хвілін. В) прыйду за пэўную ўзнагароду.
Г) прыйду праз гадзіну. Д) прыйду пасля вячэры.
15. Падбярыце з прыведзеных слоў сінонім(-ы) да слова адчай: 1) самастойнасць; 2) безвыходнасць; 3) гераізм; 4) няволя; 5) безнадзейнасць; 6) роспач.
А) няма сінонімаў. Б) 1,3,4. В) 2,5,6. Г) 4,5. Д) тоькі 6.
5 клас
1. Закончыце фармулёўку:
Дзяржаўнай называееца тая мова, якая …
2. Назавіце часткі кампазіцыйнай схемы тэксту-разважання.
3. Са спалучэнняў слоў выпісаць словазлучэнні і вызначыць від сувязі.
Наплывае змрок; пайшоў хуценька; скакаць ад шчасця; дзякаваць брату; есці павольна; мама хвалюецца; радасны і шчаслівы.
4. Прыдумайце і запішыце назоўнікі ў наступным парадку:
а) назва прадмета;
б) назва прыметы прадмета;
в) назва дзеяння;
г) назва лічбы;
д) назва паняцця;
5. Ад дадзеных дзеясловаў з дапамогай прыставак утварыце аднакаранёвыя.
Малоць; важыць; рваць; таптаць;
6. Скласці і запісаць сказы, у якіх слова Бацькаўшчына выконвае функцыю:
а) зваротка;
б) дзейніка;
в) дапаўнення;
г) выказніка;
7. Пабудуйце схему сказа:
Над намі словы ўладараць,
Мы чуем і гаворым іх,
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
8. Дапоўніце неразвітыя сказы аднароднымі даданымі членамі сказа.
Васількі кланяліся…
Рамонкі цвілі…
Быў дзень…
Хвалявалася мора…
9. Перакладзіце на беларускую мову словазлучэнні: щедрый хозяин; сухие сучья; детское счастье; разноцветная осень.
6 клас
1. Якую функцыю, акрамя зносін паміж людзьмі, выконвае беларуская мова?
2. Назваць нормы літаратурнай мовы, растлумачыць іх.
3. Вызначце ў кожным радзе слоў чацвёртае лішняе і растлумачце чаму.
Ножык, нажоўка, ножны, ножычак;
Соль, саліць, сальніца, сольны.
Дачка, дачушка, даччын, дачны.
Маляваць, маляванне, змалоць, змаляваць.
4. Напішыце словы з прыстаўкамі: (с) іграць, (за) іграць, (пад) ісці, (без) іменны, (за) інець.
5. Зрабіце словаўтваральны аналіз слоў: азёрнай, непаўторнай, старонка.
6. З прапанаваных сказаў выпісаць прыналежнасць назоўнікаў да наступных груп:
а) канкрэтныя;
б) абстрактныя;
в) рэчыўныя;
г) зборныя;
Простае шчасце людское, так як і наша з табою, пэўна складаецца з солі, з хлеба, сабранага ў полі, з поту, дарожнага пылу,з роднага небасхілу, з дружбы, мацнейшай ад смерці…
Дубровы, ясеннікі і грабнікі, якія займаюць больш багатыя землі, абганяюць сасоннікі і ельнікі па колькасці травяных раслін.
7. Як бы вы назвалі (у мужчынскім і жаночым родзе) таго, хто:
Вызначаецца свавольствам — …
Суне нос не ў свае справы — …
Бачыў здарэнне на свае вочы — …
Самастойна навучыўся чаму-небудзь — …
8. Перакладзіце словы на беларускую мову і падбярыце да перакладзеных назоўнікаў прыметнік.
Салат, боль, яблоко, живопись, лицо, полынь, черника.
9. Што вы ведаеце пра паходжанне назвы той мясцовасці, дзе вы жывяце?
7 клас
Жыццё пакінула нам шмат сведкаў мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды. З імі звязана мінулае народа памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок пра адметныя падзеі.
Свіцязь ціхае ласкавае возера што так утульна лягло паміж задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёплай вадзе. Мурожныя берагі пераходзяць у светлы пясочак які лашчыць лёгкія хвалі што серабрацца ў промнях летняга сонца.
Свіцязь нікога не пакідае абыякавым возера захапляе зачароўвае і злучае мінулае і сучаснае. Тут нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі нібы ты жыў у тыя далёкія часы.
1. Расстаўце знакі прыпынку ў тэксце.
2. Складзіце кампазіцыйную схему тэксту. Падзяліце тэкст на часткі ў адпаведнасці з яго кампазіцыйнай схемай.
3. Вызначце тэму і асноўную думку тэксту.
4. Растлумачце правапіс выдзеленых слоў.
5. Укажыце ад якой асновы ўтвораны дзеясловы: браць, бяжы, жыві, чытай.
6. Зрабіце сінтаксічны разбор апошняга сказа, пабудуйце схему.
7. Што агульнага ў дзеясловах захапляе, зачароўвае, злучае.
8. Перакладзіце на беларускую мову:
Земляника вкуснее клубники
Мёд слаще сахара
Смеяться над нею
Припять длинее и шире Щары
Благодарить их
Беречь память о них
9. Прадоўжыце дадзены тэкст (5-6) сказаў.
8 клас
1. Калі ўвосень завяне травяністая расліннасць яны да самай вясны кормяцца карою дрэў і кустоў.
2. Рэшткі выкарыстоўваюцца бабрамі як будаўнічы матэрыял.
3. Падгрызае дрэва валіць яго як правіла адзін бабёр але кара спажываецца ўсёй сям’ёй.
4. Шмат цікавага можна даведацца назіраючы за жыццём баброў.
5. Грызуць звяркі разцамі якія растуць у іх на працягу ўсяго жыцця.
6. Недаедзеныя вялікія галіны звычайна звярок уторквае ў балоцістую глебу ля берага ў глей або снег.
1. Расставіць знакі прыпынку і растлумачыць іх пастаноўку.
2. Запісаць сказы ў такім парадку, каб атрымаўся тэкст.
3. Вызначце спосаб сувязі сказаў у тэксце.
4. Вызначце прыметы, характэрныя для дадзенага стылю тэксту.
5. Вызначце, якой часцінай мовы з’яўляюцца словы, дакажыце: шмат, назіраючы, разцамі, падгрызае, недаедзеныя.
6. Вызначце, якім шляхам утвораны словы і ад якіх: пазалетась, дзе-небудзь, наводдаль, паслязаўтра, увечары, учатырох, зламаны, прывітаўшы.
7. Вызначце, якую сінтаксічную ролю выконвае прыслоўе ў сказах.
Па даўно не езджанай дарозе, што пятляе па-над прыпяцкім борам, крочылі два чалавекі.
У Алесі дзве касы, нібы з шоўку паясы.
Нічога не скажаш: добрая новая маці ў Лёнькі. Але мамай чамусьці ён назваць яе не можа.
8. Замяніце адпаведнымі па сэнсу прыслоўямі фразеалагізмы.
На адной назе, блізкі свет, душа ў душу, без аглядкі, па завязку.
9. Запішыце па-беларуску і пастаўце націскі ў словах: верба, газированный, одиннадцать, некоторые, обеспечение, ненависть, дубрава, одолеть.
10. Якія падставы мае Пімен Панчанка, калі гаворыць, што беларуская мова:
— самая славянская
— ільняная і жытнёвая
— сялянская
— вобразная, вольная, пявучая.
9 клас
1. Са сказаў выпісаць непадзельныя словазлучэнні:
Пятнаццаць хвілін засталося да канца ўрока.
На небе была добра відаць Вялікая Мядзведзіца.
Ён сваёю хлуснёю збіў мяне з панталыку.
Да мяне падышлі тры дзяўчынкі.
2. Вызначыць, чым выражаны галоўныя члены ў сказах.
Вялікую смеласць і мужнасць павінен мець сапёр.
Некалькі хат туліцца да хваёвай сцяны лесу.
Сотні зорак былі рассыпаны ў лесе.
Нехта мне ў сэрца закінуў залатыя шолахі вясны.
У Магілёве жыве амаль мільён жыхароў.
3.Выпраўце памылкі (калі ёсць) ў каардынацыі дзейніка і выказніка.
Разам сабраліся чалавек пятнаццаць.
Двое чалавек сядзелі на прызбе і размаўлялі.
Марына і Віка пайшла ў тэатр.
Большасць дзяўчынак прыхарошваліся каля люстэрка.
4. Вызначце фанетычныя асаблівасці ў прыведзеных словах: ацаніць, вясна, істужка, білецік, карагод, малацьба, радуешся, на агародзе.
5. Перакласці з рускай мовы на беларускую словазлучэнні:
Опоздать из-за тебя;
Метрах в двадцати;
Видел своими глазами;
Прикоснуться к руке;
Забыть про уроки.
6. Выпраўце памылкі ў словазлучэннях (у якіх ёсць) і запішыце правільна:
Жаноцкі абутак — …
Адукацыйная асоба — …
Балоцісты колер — …
Натхнёны голас паэта — …
Заключыць кантакт — …
Жалезныя нервы — …
7. Пабудуйце 5 сказаў, у якіх неазначальная форма дзеяслова была б : дзейнікам, дапаўненнем, азначэннем, акалічнасцю, часткай састаўнога выказніка.
8. Запішыце назву аднаго з кампанентаў структуры тэксту, якога не хапае ў прыведзенай схеме тыпу маўлення. Вызначце гэты тып маўлення:
Тэзіс — ________________ — вывад.
10 клас
- Пастаўце правільна націск у словах:
сухенькі, знахар, адкапаны, мысленне, жалюзі, стотысячны, прэміраваць, слабы, фартух.
- Устаўце ў словах прапушчаныя літары: канц…лярыя, ва …ніверсітэце, па…мчаць, пацярбур…кі, кал…ндар, в…семсот, Н…гара, мадо…а, са…ю, верф…, Д(д)ом літаратараў, Д(д)ом-інтэрнат, жыцц…радасны, хвал…падобны, д…брабыт, ска…рагаворка.
- Дадзеныя словазлучэнні з твора Я.Купалы “Незалежнасць” размежаваць на тры групы (самастойна іх вызначыўшы і растлумачыўшы адным словам ці словазлучэннем).
а) утапіць у лыжцы вады;
б) пераступіць Беларусь;
в) соллю ў вочы;
г) прадавалі сябе;
д) беларуская культура высока трымыла свой сцяг;
е) глядзелі скоса;
4. Перакласці на рускую мову: прыгон, гвалтоўнасць, буслянка, спакусы, ашука, алей.
Да якіх слоў нельга падабраць аднаслоўны адпаведнік? Як называюцца такія словы?
- Знайдзіце і выпраўце ў сказах памылкі (калі яны ёсць):
а) Яблыкі былі вялікія, румяныя, адно ў адно.
б) Такой фальшы ў спеве я яшчэ ніколі не чуў.
в) Трэба быць аптымістамі і жыць не апускаючы рук.
г) Наташа трохі старэй за брацікаў.
д) Пажартаваць над сябрам мне даводзілася нячаста.
е) Большасць нашых намераў не здзейснілася ў той год.
6. Расстаўце ў сказах неабходныя знакі прыпынку:
а) Калі не прабіўся не спраўдзіўся як артыст да сарака гадоў такая твая доля.
б) Рэжысёр пайшоў з кабінета не азіраючыся.
в) Старасць не радасць і доўг не карысць.
г) Плюнуў у гневе на сябра ніяк адмыць не зможаш уласнага твару.
д) Яго сумная гісторыя і ён сам проста ўразілі мяне.
е) Край дзе чалавек жыў у шчаслівую пару свае маладосці дзе ў размовах і забавах сустракаў сапраўдную шчырасць і даверлівасць душы зычлівых і добрых сяброў настаўнікаў і маладых прыяцеляў гэты край ў памяці ў выгнанніка заўсёды паўстае ў найпрыгажэйшых колерах там здаецца яшчэ не скончыўся той залаты век калі чалавек не разумеў што такое нядоля і пакуты і рэчкі там з малака і мёду.
Пабудуйце схему апошняга сказа і падкрэсліце граматычную аснову ў ім.
- Запішыце вядомыя вам трапныя ды непаўторныя назвы беларускіх красак і траў. Перакладзіце іх на рускую мову. Як называюцца такія трапныя словы?
11 клас
1. Перакладзіце назвы кветак на беларускую мову: 1) адзначце тыя словы, у якіх пры перакладзе з’явіцца прыстаўны (устаўны) гук; 2) адзначце тыя словы, якія ў беларускай мове і ў рускай мове адрозніваюцца граматычным родам:
Гладиолус, пион, гиацинт, лилия, георгин, гвоздика, тюльпан, фиалка, хризантема.
2. Як вядома, значэнне слова абумоўлівае яго марфемную будову.
Якое значэнне мае кожнае са слоў, выпісаных з марфемнага слоўніка?
Ліст-а-пад- — ; лістапад- ; юшк-а; юш-к-а; запінк-а; за-пін-к-а; кіпець- ; кіп-е-ць;лябёд-к-а; лябёдк-а;
3. Выпішыце з прапанаваных назоўнікаў толькі тыя, што называюць чалавека. Растлумачце лексічнае значэнне выпісаных вамі слоў.
Лапатуха, залатуха, лявоніха, шаптуха, скруха, леснічыха, жаўтуха, парадзіха, неразбярыха, майстрыха.
4. У “Слоўніку эпітэтаў беларускай мовы” Н. Гаўрош да слова снег падаюцца некалькі груп эпітэтаў, якія характарызуюць: колер, бляск, гушчыню, хуткасць падзення, уражанне, псіхалагічнае ўспрыманне (снегу).
Размяркуйце прапанаваныя эпітэты па ўказаных групах: бела-калючы, лагодны, лёгкі, маўклівы, спорны, сонечны, абрыдлы, чыста вымыты, заложны, іржавы.
5. Запішыце фразеалагізмы, у складзе якіх захаваліся наступныя архаічныя словы. Растлумачце значэнне фразеалагізмаў:
Вомег (назва балігалову), вілы (кругі), кол (невялікі ўчастак ворнай зямлі), панюх (драбок табакі), пыталь (машына для пытлявання пшаніцы).
6. Дапішыце другую частку складанага слова па адным прыкладзе на кожны выпадак: квета-, кветка-, усё-, усе-, радыё-, радые-, святла-, светла-, лёда-, леда-.
7. Запішыце прапанаваныя назоўнікі ў пачатковай форме: моцай, ручаёў, цыкорыі, глазуры, крысы, швамі, арэлямі, вокнах, вольсе, просціны.
8. Спішыце прапанаваныя сказы, расстаўце знакі прыпынку:1) Я вельмі рады калі ўдаецца сустрэцца з братавым сынам або пляменнікам. 2) Мой прадзед ці бацькаў дзед змайстраваў гэтыя жорны. 3) Добра мець стрыечных або дваюрадных братоў.
4) Жончына сястра ці залвіца вынесла ім вады. 5) Да мяне прыходзіў жончын брат ці швагер.
9.Устанавіце літаратурнае сваяцтва:
| Персанаж 1 | Персанаж 2 | Кім персанаж-1 даводзіцца персанажу-2 | Твор | Аўтар твора |
| Паўлінка | Сцяпан Крыніцкі | “Паўлінка” | Я. Купала | |
| Костусь Лукашэвіч | Лізавета | “Пошукі будучыні” | К.Чорны | |
| Алесь Загорскі | Даніла Вежа-Загорскі | “Каласы пад сярпом тваім” | У. Караткевіч | |
| Хведзька | Цімох Чарнушка | “Людзі на балоце” | І. Мележ | |
| Тэкля | Лаўрэнцій Кіпрыянавіч | “На Каляды к сыну” | З. Бядуля |
10. Да якіх відаў мастацтва адносяцца прыведзеныя творы ўказаных беларускіх творцаў?
У. Солтан – “Дзікае паляванне караля Стаха”;
М. Пташук – “Знак бяды”;
М. Пінігін – “ Сымон-музыка”;
Г. Вашчанка – “Максім Багдановіч”;
11. Перад вамі запісаны ў форме празаічнага тэксту вершаваны твор паэтэсы Е. Лось. Расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку, запішыце яго ў форме вурша, не забываючыся аб тым, што кожны радок верша пачынаецца з вялікай літары. Укажыце від і зрабіце схемы ўсіх складаных сказаў:
Калі вярнулася дамоў не здагадаўся ты ані якіх наслухалася слоў перажыла якія дні на ростанях пад грукат зор сустрэўся той чыё імя хавала ў сэрцы з даўніх пор каб не трывожыцца дарма і вось вітаюся з табой і не дазнаешся ані які я вытрымала бой з самой сабой у тыя дні






















































































