У 1 «Б» класе адбылося мерапрыемства пад назвай «Каляровы настрой». Вучні пазнаёміліся з назвамі колераў. Вельмі цікавае паведамленне прыгатавала Платона Марыя. Яна расказала пра матылькоў. Пра іх страенне, віды, назвы і пра паданні, якія існуюць пра іх. На прыканцы занятку дзеці размалявалі матылькоў у адпаведнасці з іх настроем. Класны кіраўнік 1 «Б» класа …
Рубрика: Вывучаем бeларускую мову
Ноя 12
Каляндар юбілейных дат 2020/2021
Каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2020/2021 навучальным годзе: лістапад 115-годдзе з дня нараджэння Янкі Скрыгана 100-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка 90-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча снежань 90-годдзе з дня нараджэння Міколы Арочкі студзень 100-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна 85-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова люты 100-годдзе з дня нараджэння Івана …
Мар 04
Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна
29 лютага 2020 года ў школьнай бібліятэцы быў праведзены літаратурны час па творчасці паэта “Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна”, прысвечаны 85-годдзю з дня яго нараджэння. Навучэнцаў 8-х класаў бібліятэкар пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам народнага паэта Беларусі Р. Барадуліна. Вучні прачыталі вершы паэта “Неруш”, “Я слаўлю мамы светлае імя”, “Забяры мяне, любая мама”, “Я вас …
Фев 28
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Усяму пачатак – родная мова” “Усяму пачатак – родная мова” – пад такой назвай з 17 па 22 лютага ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Распачаўся тыдзень акцыяй “Пажаданні роднай мовы”. Затым на працягу тыдня вучні 6 класаў удзельнічалі ў інтэлектуальнай віктарыне “Эрудыты”, 5 класы – гульні …
Ноя 23
Ефрасiння Полацкая
Несумненна, кожны з вас чуў пра Ефрасiнню Полацкую, яе вялiкiя дзеяннi на карысць нашага народа. За ўсе гэтыя яе дзеяннi называлi i да гэтага часу называюць «Вялiкай асветнiцай зямлi беларускай.» Вучнi 1 «В» класа пазнаёмiлiся з жыццём i дзейнасцю Ефрасiннi Полацкай, паглядзелi вiдэаролiк «Святая заступнiца i асветнiца Беларусi» Класны кіраўнік 1 «В» класа Кшталтная Ж.С.
Ноя 15
Чацвер з беларускай мовай
Беларускамоўны чацвер 14 лістапада ў нашай школе пачаўся з інфармацыйна-выхаваўчай хвілінкі “Будзьма з моваю”. Яна была накіравана на выхаванне любові і павагі да беларускай мовы, бо мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, люстэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную …
Окт 24
Хлеб — усяму галава!
24 кастрычніка ў 3 «Б» класе ў рамках беларускіх чацвяргоў прайшло мерапрыемства «Хлеб — усяму галава!» Пра хлеб напісаны тысячы кніг. І пакуль будзе жыць чалавек, ён будзе ўслаўляць яго ў слове, мастацкіх палотнах, у сваіх будзённых справах. Вучні інсцэніравалі прытчу «Хлеб — даражэйшы за золата», зрабілі выставу малюнкаў па тэме. У выніку агульных разважанняў …
Окт 18
Беларускі чацвер
У беларускамоўны чацвер, 17 кастрычніка, для вучняў 8 “А” класа нашай школы была праведзена інтэлектуальная гульня “Беларусь у маім сэрцы”. Гульня складалася з трох тураў. У першым туры “Славутасці зямлі нашай роднай” удзельнікі адказвалі на пытанні па гісторыі, культуры, этнаграфіі і фальклоры Беларусі. У другім туры “Мова беларуская мая” выяўлялі лепшага знаўцу роднай мовы. У …
Окт 11
Мая дарагая матуля
У цудоўнае свята «Дзень Маці» мы традыцыйна віншуем і выказваем велізарную падзяку нашым любімым матулям. 10 кастрычнiка 2019 года ў 4 “В” класе быў праведзены конкурс вершаў “Мая дарагая матуля”. Разам з вучнямі таксама мы чыталі кнігі па дадзенай тэме, разглядалі ілюстрацыі пра сваю сям’ю, разгадвалі загадкі на данную тэму Правялі заняткі-гутаркі «Прафесія маёй мамы”, …
Май 17
Гексаганальнае або шасцівугольнае навучанне як адукацыйная тэхналогія
14 мая ў нашай школе адбыўся семінар-практыкум для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Сучасныя падыходы да праектавання вучэбных заняткаў па беларускай мове і літаратуры з улікам новых тэндэнцый у адукацыі. Выкарыстанне гексаганальнага або шасцівугольнага навучання як адукацыйнай тэхналогіі”. У працэсе работы семінара кіраўнік школьнага метадычнага аб’яднання Шпартава Т. М. пазнаёміла настаўнікаў з сутнасцю тэхналогіі гексаганальнага …















































































