Каляндар юбілейных дат на 2018/2019 навучальны год верасень 125-годдзе з дня нараджэння Андрэя Мрыя 105-годдзе з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага 80-годдзе з дня нараджэння Анатоля Грачанікава 75-годдзе з дня нараджэння Ніны Мацяш лістапад 85-годдзе з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка 70-годдзе з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц снежань 220-годдзе з дня …
Рубрика: Вывучаем бeларускую мову
Сен 14
Грачанікаў Анатоль
8 верасня 80 год з дня нараджэння Анатоля Грачанікава Зноў верасень — Запаслівы грыбнік — Шчыруе па імшыстых баравінах. Трымціць раса на звонкіх павуцінах, I травастою пах яшчэ не знік. Немітусліва Промні аж да дна Прасвечваюць азёрныя глыбіні. I гронкі ацяжэлыя каліны Насыціліся сокамі спаўна. Мне даспадобы Верасень заўжды. I не таму, што …
Фев 23
Тыдзень беларускай мовы і літаратуры “Мова родная – мова модная!”
“Мова родная – мова модная” – пад такой назвай з 15 па 22 студзеня ў нашай школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Распачаўся тыдзень рэспубліканскім конкурсам “Буслік – 2018”, у якім прынялі ўдзел 65 вуняў 3 – 11 класаў. Затым на працягу тыдня вучні 6 класаў удзельнічалі ў конкурсе калажаў “Фразеалагізмы ў малюнках”, 7 …
Фев 15
“А мы масленку чакалі”
У рамках беларускіх чацвяргоў 15 лютага ў 3 “Б” класе адбылося народнае свята Масленіца “А мы масленку чакалі”. Вучні з задавальненнем чыталі вершы пра зіму і надыход вясны. Свае эмоцыі і настрой выразілі ў малюнках. Знаёміліся з народнымі традыцыямі свята Масленіцы. Настаўнік пачатковых класаў Марозава А.Ю
Фев 09
Акцыя “Ілюстрацыя да твораў Дануты Бічэль”
Акцыя “Ілюстрацыя да твораў Дануты Бічэль” У беларускамоўны чацвер вучні 6 класа ўдзельнічалі ў акцыі “Ілюстрацыя да твораў Дануты Бічэль”. Дзеці не толькі малявалі ілюстрацыі да кніг Дануты Бічэль, але і знаёміліся з яе творамі. Ідучы ўслед за паэткай, можна прайсці па старажытнай Гародні, месцах і мястэчках нашага краю, далучыцца да яго гісторыі, помнікаў архітэктуры, …
Фев 02
Зімовая казка
У рамках беларускіх чацвяргоў 1 лютага ў 1 “Б” класе адбыўся конкурс малюнкаў “Зімовая казка”. Вучні з задавальненнем чыталі вершы пра зіму. Свае эмоцыі і настрой выразілі ў малюнках. Настаўнік пачатковых класаў Багданава Т.А.
Янв 26
БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР
БЕЛАРУСКІ ЧАЦВЕР 25 студзеня адбылося ганаровае ўзнагароджанне пераможцаў школьнай алімпіяды па беларускай мове сярод вучняў 5 – 8 класаў. Пераможцамі алімпіяды сталі: Федасеева Паліна, 5 “А” клас – дыплом І ступені Кузняцова Аляксандра, 5 “А” клас – дыплом ІІ ступені Каўкова Варвара, 5 “Б” клас – дыплом ІІІ ступені Аношка Ксенія, 6 “Б клас” – …
Янв 19
Беларускі чацвер з асалодаю!!!
Беларускі чацвер з асалодаю!!! Цікавай і запамінальнай атрымалася віктарына ў 7 “А” класе “Пазнай твор па першым радку”. Вучні з вялікім задавальненнем узгадвалі беларускія творы і іх аўтараў. Мерапрыемства дапамагло не толькі ўзнавіць атрыманыя веды па літаратуры, даведацца шмат чаго новага, але і адчуць вялікую асалоду ад мілагучнасці беларускай мовы, ад сумеснай каманднай працы.
Янв 11
Запрашаем на Калядкі
Запрашаем на Калядкі! 11 студзеня, у беларускамоўны чацвер, вучні нашай школы святкавалі Каляды. Юныя калядоўшчыкі прадставілі цікавую святочную праграму: танцавалі, спявалі, паказвалі забаўляльныя інсцэніроўкі. А напрыканцы свята ўсіх гасцей пачаставалі смачнымі стравамі беларускай кухні. Свята атрымалася вясёлым, цікавым, незабыўным.






















































































