У 1 «Б» класе 7 лютага было праведзена цікавае і займальнае мерапрыемства «Беларуская казка-розуму падказка». Дзеці пазнаёміліся з беларускімі казкамі, з задавальненнем паглядзелі мультфільм «Піліпка». Вучні стараліся ў сваім маўленні выкарыстоўваць толькі беларускія словы, удзельнічалі ў конкурсах: «Бяры прыказку», «Адгадай казку», «Крыжаванка». Таксама вучні паглядзелі відэаролік пра лялечны тэатр «Батлейка». Дзеці зрабілі вывад, што казкі …
Рубрика: Вывучаем бeларускую мову
Янв 18
17 студзеня ў 7 “А” класе прайшоў конкурс “Скарбы роднага краю”
17 студзеня ў 7 “А” класе прайшоў конкурс “Скарбы роднага краю”. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны пра родную прыроду сваёй зямлі. Па фотаздымках вызначалі знакамітыя мясціны Магілёўшчыны, расказвалі пра свае любімыя краявіды. У час мерапрыемства вучні адзначылі прыгажосць, своеасаблівасць і непаўторнасць прыроды нашай роднай зямлі, якую трэба ахоўваць і берагчы.
Дек 18
Беларускі ручнік
17 снежня ў нашай школе адбылася цікавая сустрэча з прадстаўніком Таварыства беларускай мовы Красоўскай Таццянай Мікалаеўнай. Таццяна Мікалаеўна пазнаёміла вучняў з беларускімі ручнікамі, гісторыяй іх стварэння, арнаментам, з асаблівасцямі іх ужытку. Дзецям сустрэча вельмі спадабалася. Яны з задавальненнем удзельнічалі ў мерапрыемстве, знаёміліся з культурай, традыцыямі беларускага народа, пашыралі свой кругагляд.
Дек 15
Беларускі фальклор
Нашы продкі пакінулі нам багатую духоўную спадчыну – вусную народную творчасць, якую яшчэ называюць фальклорам. За стагоддзі сваёй гісторыі беларускі народ стварыў багацейшую духоўную спадчыну – міфы, легенды,.. казкі, песні, шмат загадак, прыказак, прыкмет і павер’яў. Фальклор, як народная мудрасць, не з’яўляецца нязменным: многія творы трансфармуюцца, дастасоўваюцца да новых ўмоў. У сённяшні час існуе праблема …
Дек 14
Акцыя “Мультфільмы па-беларуску”
Акцыя “Мультфільмы па-беларуску” Беларускамоўны чацвер, 13снежня, адзначаўся акцыяй “Мультфільмы па-беларуску”. У акцыі прынялі ўдзел вучні 7-ых класаў нашай школы. Вучням былі прапанаваны мультфільмы на беларукай мове. Дзеці з задавальненнем глядзелі мультфільмы на роднай мове, знаёміліся з новымі для іх беларускімі словамі, пашыралі і ўзбагачалі свой слоўнікавы запас.
Ноя 29
Акцыя “Слова дня па-беларуску”
Беларускамоўны чацвер, 29 лістапада, адзначаўся цікавай акцыяй “Слова дня па-беларуску”. Вучням было прапанавана пазнаёміцца з новым беларускім словам, даведацца пра яго лексічнае значэнне з прыкладамі ўжывання. Дзецям было цікава ўдзельнічаць у акцыі, яны з захапленнем знаёміліся з новымі словамі. Мерапрыемства дапамагло вучням пазнаёміцца з новымі для іх беларускімі словамі, дазволіла пашырыць і ўзбагаціць слоўнікавы запас, …
Ноя 17
Святло паэзіі ў душы маёй
Святло паэзіі ў душы маёй (вечар паэзіі, прысвечаны 70-годдзю з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц) 15 лістапада 2018 года вучні 11 класа ў школьнай бібліятэцы правялі літаратурную вечарыну да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай паэткі Яўгеніі Янішчыц. У пачатку мерапрыемства адзінаццацікласнікі ўзгадалі асноўныя этапы жыцця і творчасці паэтэсы, успомнілі найбольш выдомыя зборнікі вершаў: “Снежныя грамніцы” (1970), “Дзень …






















































































