Рубрика: Вывучаем бeларускую мову

“Мой родны кут, як ты мне мілы…”

Беларускамоўны чацвер   Фестываль дзіцячых малюнкаў “Мой родны кут, як ты мне мілы…” 21 снежня былі падведзены вынікі конкурсу, які праводзіўся на працягу лістапада. У ім прынялі ўдзел вучні 5 – 9 класаў. У сваіх малюнках вучні яскрава адлюстравалі сваю любоў да роднага краю, выказалі захапленне творамі беларускіх пісьменнікаў.  У фестывалі дзіцячых малюнкаў “Мой родны …

Читать далее

Акцыя «Мультфільмы па-беларуску»

     7 снежня ў чарговы дзень беларускага маўлення ў нашай школе адбылася акцыя “Мультфільмы па-беларуску”. Вучні 6 класаў прагледзелі анімацыйныя фільмы на роднай мове: “Пра хохлікаў ды каляды” і “Залатая яблынька”. У час прагляду шасцікласнікі “адкрывалі нанова беларускае роднае слова”. Чуць жывую мову ў займальнай форме – вельмі важна. Такая акцыя садзейнічае папулярызацыі беларускай мовы …

Читать далее

Урок «Я і мая сям’я. Мае сваякі»

30.11.2017 у 1 «Г» класе прайшоў урок па тэме «Я і мая сям’я. Мае сваякі». Вучні пазнаёміліся са словамі па тэме: размалёўвалі літары слова «сваякі», злучалі малюнкі і словы па тэме. З захапленнем інсцэніравалі казку «Рэпка» з новым зместам. Урок прайшоў займальна і цікаўна. Класны кіраўнік 1 «Г» класа Вазміцель В.Л.

Урок Коласа

“Шчасце можа быць поўным толькі тады, калі ўсе вакол цябе адчуваюць сябе шчаслівымі”. Якуб Колас   23 лістапада 2017 года ў школьнай бібліятэцы прайшоў “Урок Коласа”, на якім вучні прагледзелі медыя-праект “Якуб Колас – пясняр зямлі беларускай”. Падчас прагляду вучні пазнаёміліся з фактамі бяіграфіі, з творчасцю пісьменніка, з экранізацыяй яго твораў. Ім было цікава паглядзець …

Читать далее

Літаратурны дыктант па творах Якуба Коласа

9 лістапада вучні 9-ых класаў прынялі ўдзел у літаратурным дыктанце  па творах  Якуба Коласа “Палескія краявіды”. Вучні змаглі не толькі праверыць узровень сваіх ведаў, але і яшчэ раз дакрануцца да напеўнага коласаўскага слова. Большасць вучняў паспяхова справілася з работай.  

Беларускі чацвер

Беларускі чацвер   У беларускамоўны чацвер, 26 кастрычніка, прайшло цікавае мерапрыемства – інтэлектуальная гульня “Беларусь у маім сэрцы”. Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў гульні, пранікліся пачуццём гонару і любові да сваёй Радзімы.

Знакамітыя паэты-землякі

   І зноў сустрэча з напеўным беларускім словам адбылася ў нашай школе. 11 кастрычніка да нас завіталі знакамітыя паэты-землякі –Алесь Мікалаевіч Казека, старшыня Магілёўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі, і Шурбянкова Святлана Мікалаеўна. Мастакі слова падзяліліся сваімі літаратурнымі здабыткамі, расказалі пра планы на будучыню, з натхненнем чыталі свае творы. Вучні нашай школы таксама не засталіся ўбаку. Яны …

Читать далее

Чацвер з беларускай мовай паэтычны вернісаж “Водгулле”

28 верасня 2017 года  ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 2 г. Магілёва” адбыўся паэтычны вернісаж “Водгулле”, чарговае мерапыемства, прысвечанае 135-годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа. Вучні 6 класаў разам з настаўнікам Тарасенка Т.І. успоміналі асноўныя факты з жыцця і творчасці беларускіх класікаў, дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных твораў гэтых мастакоў слова, спаборнічалі …

Читать далее

Чацвер з беларускай мовай

Чацвер з беларускай мовай         Беларускамоўны чацвер 21 верасня ў нашай школе адзначаны цікавым мерапрыемствам – літаратурнымі чытаннямі твораў Максіма Танка. Максім Танк – выдатны майстра пяра. Яму падуладны самыя розныя жанры, стылі, сродкі, прыёмы, формы. Максім Танк заўсёды выпраменьваў дабратворную, пазітыўную энергетыку, быў настроены на кампраміс, згоду і ўзаемаразуменне. Творчасць Танка шчыра і пранікнёна …

Читать далее